wd wp Пошук:

Рабаул

Рабаул (англ.: Rabaul) — порт на паўночна-ўсходнім беразе вострава Нов. Брытанія ў складзе дзяржавы Папуа-Новая Гвінея. Горад знаходзіцца на тэрыторыі правінцыі Усходняя Новая Брытанія, у мінулым быў яе адміністрацыйным цэнтрам. Насельніцтва — 3885 чалавек.

Падчас Ціхаакіянскай вайны ў Рабауле размяшчалася вельмі важная японская ваенная база — месца базавання паветраных сіл. Японцамі былі выкапаныя шматлікія падземныя збудаванні (агульная працягласць амаль 576 км).

19 верасня 1994 у выніку вывяржэння вулкана Тавурвур горад Рабаул быў амаль цалкам засыпаны попелам. Мноства людзей загінула; большасць будынкаў апынуліся разбураныя. Хоць частка горада і была пазней адноўлена, насельніцтва яго пасля катастрофы скарацілася больш чым на траціну.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Папуа — Новай Гвінеі