wd wp Пошук:

Пітэр ван Лар

Пітэр ван Лар (нідэрл. Pieter van Laer, Pieter Bodding van Laer, 1599, ахрышчаны 15 снежня, Харлем — 1642, там жа) — нідэрландскі жывапісец пачатку XVII стагоддзя. Сузаснавальнік таварыства галандскіх і фламандскіх майстроў у Рыме «Пералётныя птушкі». Быў таксама найбольш вядомым майстрам групы рымскіх мастакоў пад назвай «бамбачанці», якія працавалі ў жанры выявы народных сцэнак, якія адбываліся на рымскіх вуліцах. Сам мастак атрымаў у Італіі мянушку Бамбача (іт. bamboccio, карапуз).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Харлеме, быў другім дзіцем Якаба Класа. Яго бацькі кіравалі прыватнай школай у Харлеме. Яго старэйшым братам быў Рудольф ван Лар, які таксама стаў мастаком. Яго малодшы брат Нікалас Бодзінг стаў вядомым і выбітным школьным настаўнікам і міністрам. Прозвішча ван Лар узяў сабе нашмат пазней. Гэта прозвішча, верагодна, было ўзята ад хроснага бацькі ягонага брата.

Вучыўся ў Эсаяса ван дэ Велдэ. У 1625 годзе прыехаў у Рым, пасяліўся ў парафіі царквы св. Марыі дэль Попала. Стаў членам таварыства «Пералётныя птушкі». Меў паслядоўнікаў — Лінгельбаха і двух італьянскіх майстроў — Мікеланджэла Чаркуоцы і Вівіяна Кадацы. Быў знаёмы з такімі вядомымі жывапісцамі, як Ян Бот, а таксама двума французскімі майстрамі — Клодам Ларэнам і Нікала Пусэнам. Аказаў істотны ўплыў на Міхаэля Свертса. Адным з першых пачынае практыкаваць жывапісныя заняткі на пленэры. Ван Лар за ўвесь час свайго жыцця ў Рыме не раз падвяргаўся нападкам з боку Акадэміі св. Лукі за неакадэмічнасць свайго мастацтва, аднак яго «бамбачады» былі прызнаныя не толькі ў Італіі і Галандыі, але і амаль паўсюдна ў Еўропе. Іх пачалі збіраць італьянскія і фламандскія калекцыянеры.

Зноскі

  1. Feller F. d. Biographie universelle: ou Dictionnaire historique des hommes qui se sont fait un nom par leur génie, leurs talents, leurs vertus, leurs erreurs ou leurs crimes, depuis le commencement du monde jusqu’à nos jours — nouvelle édition — 1839. — Vol. 4. — P. 2.
  2. https://archive.org/details/gri_000133125001964234/page/n15/mode/2up — С. 2.
  3. RKDartists — 2017. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118778420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. Pieter van Laer — 1999.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1613 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1599 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Харлеме
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харлеме
Катэгорыя·Памерлі ў 1642 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных