wd wp Пошук:

Пірэйскі ўніверсітэт

Пірэйскі ўніверсітэт (грэч.: Πανεπιστήμιο Πειραιώς) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Пірэй.

Гісторыя

Універсітэт быў першапачаткова заснаваны як прамысловая школа ў 1938 годзе. У 1945 годзе апошняя была перайменавана ў вышэйшую школу прамысловых даследаванняў. Сучасную назву вучэльня атрымала толькі ў 1989 годзе. Зараз ва ўніверсітэце працуе навукова-даследчы цэнтр, які з моманту свайго заснавання ў 1989 годзе прымае ўдзел у тэхналагічных даследаваннях на нацыянальным і міжнародным узроўнях, асабліва ў галіне камп’ютэрных сетак і інтэрнэт-тэхналогій.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Грэцыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пірэй
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1938 годзе