wd wp Пошук:

Піроп

Піроп (ад стар.-грэч.: πυρωπός - падобны да агню) — мінерал, сілікат з групы гранатаў. Сустракаецца ў кімберлітах (разам з алмазамі) і іншых ультраасноўных горных пародах.

Празрыстыя крышталі піропа з’яўляюцца каштоўнымі камянямі і выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе. Астатнія крышталі ўжываюцца ў якасці абразіўнага матэрыялу.

Радовішчы

Вядомы радовішчы піропа ў Чэхіі (Сярэднечэшскія горы), Расіі (Якутыя), Лесота, Танзаніі, ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Аўстраліі, Нарвегіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мінералы магнію
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Каштоўныя камяні
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы пра мінералы без ілюстрацый
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)