wd wp Пошук:

Пірацкая партыя

Лагатып Пірацкай партыі

Пірацкая партыя — палітычная партыя, мэтай якой з’яўляецца рэформа заканадаўства ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, патэнтаў, капірайта. Яе прыхільнікі выступаюць за свабодны некамерцыйны абмен інфармацыяй і недапушчальнасць яго пераследу па закону, а таксама за недатыкальнасць асабістага жыцця.

Гісторыя

Першая Пірацкая партыя (The Swedish Piratpartiet) узнікла ў Швеціі 1 студзеня 2006 года пад кіраўніцтвам Рыкарда Фальквінге. Назва партыі была атрымана ад арганізацыі Piratbyrån, якая супрацьстаяла інтэлектуальнай уласнасці. Члены Piratbyrån раней заснавалі BitTorrent трэкер The Pirate Bay. Абапіраючыся на падтрымку інтэрнэт-карыстальнікаў, партыя хутка стала папулярнай.[1]

Піраты іншых краін, такія як Пірацкая партыя Аўстрыі (заснавана ў ліпене 2006 года) і Пірацкая партыя Германіі (верасень 2006 года), былі натхнёныя шведскім прыкладам.

У кастрычніку 2006 года быў заснаваны Інтэрнацыянал пірацкіх партый як галоўная арганізацыя руху. У выбарах у Еўрапейскі Парламент 2009 года Шведская партыя піратаў атрымала 7,1% галасоў і два месцы. Гэта быў першы значны поспех Пірацкай партыі на выбарах.

Нямецкая пірацкая партыя здолела заваяваць 8,9% галасоў на Берлінскіх выбарах (2011 год).[2] Чэшская Пірацкая партыя выйграла міжнародную гонку, атрымаўшы палітыкам пірата ў нацыянальным парламенце, калі адзіны пірацкі кандыдат Лібор Міхалек (Libor Michálek) быў абраны ў сенат на выбарах 2012 года.[3]

Самая вялікая перамога на выбарах у парламент адбылася ў Пірацкай партыі Ісландыі, дзе яна атрымала 5,1% галасоў выбаршчыкаў 27 красавіка 2013 года, што дало ёй 3 месцы з 63 у Альтынзе[4]

Упсальская дэкларацыя

У 2009 годзе на канферэнцыі Інтэрнацыянала пірацкіх партый у горадзе Упсала (Швецыя) еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся пра агульныя мэты для ўдзелу ў выбарах у Еўрапейскі парламент.[5][6]

Галоўнымі пытаннямі сталі:

Пражская дэкларацыя

На канферэнцыі Інтэрнацыянала пірацкіх партый у 2012 годзе ў Празе (Чэхія) еўрайпескія партыі піратаў дамовіліся ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапейскі парламент у 2014 годзе з агульнай праграмай, а таксама аб стварэнні Еўрапейскай пірацкай партыі.[7] За Дэкларацыяй прайшлі канферэнцыі ў Патсдаме і Барселоне.

Міжнародны Пірацкі рух

Інтэрнацыянал Пірацкіх партый

Інтэрнацыянал Пірацкіх партый з’яўляецца парасоннай арганізацыяй для нацыянальных партый. З 2006 года арганізацыя існуе як свабодны саюз нацыянальных партый. З кастрычніка 2009 года Інтэрнацыянал мае статус недзяржаўнай арганізацыі, якая знаходзіцца ў Бельгіі. Афіцыйна арганізацыя была заснава на канферэнцыі з 16 па 18 красавіка 2010 года ў Бруселе, калі статут арганізацыі быў прыняты 22 нацыянальнымі пірацкімі партыямі, што ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.

Фонд Інтэрнацыянала Пірацкіх партый дапамагае станаўленню пірацкіх партый ва ўсім свеце. Ён функцыянуе на форумах і ў спісах рассылак для сувязі паміж нацыянальнымі партыямі. Інтэрнацыянал кіруецца Саветам, на чале з сустаршынямі Грэгары Энгельсам і Войцехам Пікалам.

Піраты без межаў

Піраты без межаў - міжнародная асацыяцыя піратаў. У адрозненні ад Інтэрнацыяналу (які прымае да ўдзелу толькі партыі і арганізацыі), Піраты без межаў прымаюць фізічных асоб у якасці членаў. ПБМ лічуць сябе асновай для міжнародных праектаў. Пры дапамозе міжнароднага супрацоўніцтва яны імкнуцца высветліць характар уздзеяння шматнацыянальных гандлёвых дамоў на ўсіх людзей планеты, а таксама спрыяюць свабодзе і дэмакратыі. ПБМ створана незалежным камітэтам па каардынацыі Пірацкіх партый нямецкамоўных краін, вядомых як Dachluke (Германія-Аўстрыя-Швейцарыя-Люксембург).

Нацыянальныя Пірацкія партыі

Вопыт шведскай ініцыятывы быў падтрыманы іншымі краінамі. Пірацкія партыі былі створаны або знаходяцца ў працэсе стварэння больш, чым у 60 краінах свету.

Пірацкі рух у Беларусі

У Беларусі за апошнія гады было некалькі спроб арганізаваць Пірацкі рух. З-за складанага палітычнага становішча весці размову пра стварэнне паўнаважнай партыі пакуль складана.

Са снежня 2012 года міжнародныя тэндэнцыі былі падхоплены группай маладых людзей, якія склалі рэдакцыю Пірацкага цэнтра.

На дадзены момант актывісты руха вызначаюць напрамкі дзейнасці і вывучаюць праблему капірайта.[8]

Зноскі

  1. Anderson N. Political Pirates: А History of Sweden’s Piratpartiet (нявызн.).
  2. Zweitstimmenanteile ausgewählter Parteien(нявызн.)  (недаступная спасылка). Wahl zum Abgeordnetenhaus von Berlin 2011. Die Landeswahlleiterin für Berlin (18 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 31 сакавіка 2012.
  3. Rick Falkvinge. Pirate Parties Win First Senator’s Seat Czech Win International Race (нявызн.) (21 кастрычніка 2012). Праверана 28 November 2012.
  4. “Outcome of the Elections”, Icelandic National Radio, Reykjavik, 28 April 2013. Retrieved on 28 April 2013.
  5. European Pirate Platform 2009 (нявызн.) (недаступная спасылка). Pirate Party (Sweden). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2013. Праверана 5 красавіка 2012.
  6. Uppsala-Deklaration(нявызн.) . Piratenwiki. Pirate Party Germany (29 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2013. Праверана 5 красавіка 2012.
  7. The Prague Declaration
  8. Лекцыя з дыскусіяй “Праблемы капірайту” у МАЦ “Фіальта” Архівавана 5 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палітычныя партыі
Катэгорыя·Партыі піратаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы