wd wp Пошук:

Піраміда Джосера

Піраміда Джосера

Ступеньчатая піраміда Джосера — найстаражытнейшая буйная каменная пабудова з тых, што захаваліся ў свеце. Пабудавана Імхатэпам ў Сакары для пахавання егіпецкага фараона Джосера каля 2650 г. да н.э.

Форма піраміды

Гэтая шасціступеньчатая піраміда (памерамі 125 на 115 м і вышынёй прыблізна 62 м) была першай пірамідай ў Старажытным Егіпце. Да цяперашняга часу піраміда Джосера захавалася ў добрым стане, хоць за мінулыя тысячагоддзі яе крыху занесла пяском, так што яе памеры складаюць на сённяшні дзень 121 × 109 м, а вышыня 61 м. Складаецца з шасці ступеней (колішніх мастаб), выкладзеных з асобных каменных блокаў без сувязнага раствора.

Гістарычная і мастацкая каштоўнасць

Архітэктарам піраміды і размешчаных каля яе памінальных храмаў быў дойлід Імхатэп. Стылі і формы, знойдзеныя пры будаўніцтве гэтай піраміды, сталі ўзорам для пераймання і далейшага развіцця каменнага будаўніцтва не толькі ў Старажытным Егіпце, але і ў іншых рэгіёнах старажытнага свету. Піраміда фараона Джосера стала адным з першых значных будынкаў у архітэктуры Егіпта, звязаных з памінальным культам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Егіпецкія піраміды