wd wp Пошук:

Пікцкія камяні

Пікцкі камень з Аберлемна, клас II

Пікцкія камяні — вертыкальныя мегаліты рознай формы, пакрытыя асаблівым арнаментам і малюнкамі на розныя сюжэты. Сустракаюцца на тэрыторыі Шатландыі на поўнач ад лініі Форт — Клайд. Звычайна іх стварэнне прыпісваецца піктам, і датуецца VI-IX стагоддзямі н.э.

Класіфікацыя

Вялікая колькасць інфармацыі па пікцкіх камянях была сабрана ў кнізе Д. Ромілі Алена ў «Раннехрысціянскія помнікі Шатландыі», якая выйшла ў пачатку XX стагоддзя. У гэтай жа кнізе Ален прапанаваў класіфікацыю пікцкіх камянёў па трох групах:

Гэта класіфікацыя парой аспрэчвалася пазнейшымі даследчыкамі, аднак дагэтуль даволі распаўсюджана ў літаратуры[1].

Пісьменнасць

У 2010 годзе навукоўцы з універсітэта Эксэтара на чале з Робам Лі (Rob Lee) усталявалі, што разьба на пікцкіх камянях уяўляе сабой невядомы раней від пісьма[2].

Навукоўцы прааналізавалі ўвесь масіў сімвалаў, якія сустракаюцца на пікцкіх камянях, і прыйшлі да высновы, што разьба занадта інфарматыўная, каб быць проста арнаментам. Частата сустракальнасці і паўтаральнасці асобных сімвалаў дазваляе сцвярджаць, што разьба насамрэч уяўляе сабой пісьмо. Яно яшчэ не расшыфравана, але даследчыкі ўпэўнены, што надпісы зроблены на пікцкай мове, а не на латыні, англасаксонскай, нарвежскай ці якой-небудзь з вядомых кельцкіх моў.

Асобныя сімвалы, вылучаныя навукоўцамі, нагадваюць розных жывёл (сабак, коней), прадметы ўзбраення і хатняй гаспадаркі. Акрамя таго, даследчыкі мяркуюць, што і «кельцкія вузлы» (характэрныя «плеценыя» арнаменты) могуць утрымліваць нейкую інфармацыю, з’яўляючыся, такім чынам, нейкай прымітыўнай разнавіднасцю пісьма[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Изабель Хендерсон. Пикты. Таинственные воины древней Шотландии. — Центрполиграф. — (Загадки древних цивилизаций).
  2. New Written Language of Ancient Scotland Discovered(нявызн.), Discovery (31 сакавіка 2010). Праверана 1 красавіка 2010. Архівавана 20 мая 2011.
  3. Открыта письменность древнейших обитателей Шотландии // Лента.ру, 01.04.2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пікты
Катэгорыя·Мегаліты Шатландыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы