wd wp Пошук:

Пікнапорус кінаварна-чырвоны

Пікнапорус кінаварна-чырвоны (Pycnoporus cinnabarinus) — від грыбоў сямейства Паліпоравыя, які раней уключаўся ў род Polyporus.

Апісанне

Пладовыя цела аднагадовыя, паўкруглыя, памерам 5-8 3-10 см. Паверхня капялюшыкаў слаба занальная, пакрытая пухам, кінаварна-аранжавая.[1] Ён расце на мёртвых, паваленых ліставых дрэвах, асабліва бярозы, рабіны. Найбольш часта сустракаецца ў светлых, сухіх змешаных лясах. З’яўляецца прычынай белай гнілі на дрэвах.

Арэал

Шырока распаўсюджаны па ўсім свеце. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Талачынскі р-н) і Мінскай (Лагойскі і Стаўбцоўскі р-ны) абласцях.[1]

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Літве.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 Пікнапорус кінаварна-чырвоны ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Паліпоравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта