wd wp Пошук:

Пікелка

Піке́лка, Піке́тка — рака ў Мастоўскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана).

Даўжыня 13 км[1]. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 . Пачынаецца каля вёскі Хамічы Мастоўскага раёна, упадае ў старыцу Свіслачы на паўднёвы захад ад вёскі Занявічы Гродзенскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (выток — 1 км вышэй вёскі Каленікі Гродзенскага раёна). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Свіслачы (прыток Нёмана)
Катэгорыя·Рэкі Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Мастоўскага раёна