У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бароха.
Піа Бароха-і-Несі (ісп.: Pío Baroja y Nessi; 28 снежня 1872 – 30 кастрычніка 1956) — іспанскі пісьменнік-натураліст баскскага паходжання. Першыя яго творы з’явіліся ў 1900 годзе. У раманах «Барацьба за жыццё» (1904), «Апошнія рамантыкі» (1906) і іншых крытыкаваў буржуазнае таварыства манархічнай Іспаніі, царкву, рэлігію. З 1913 па 1935 выдадзена серыя яго гістарычных раманаў — «Мемуары чалавека дзеянні». У палітычных поглядах Бароха быў непаслядоўным: не прызнаючы Рэспубліку, ён разам з тым адмовіўся падтрымаць Франка і крытыкаваў яго палітыку ў галіне культуры.