wd wp Пошук:

Пётр Ягоравіч Кандраценка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кандраценка.

Пётр Ягоравіч Кандраценка (1 студзеня 192314 сакавіка 1996) — старшы сяржант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Пётр Кандраценка нарадзіўся 1 студзеня 1923 года ў вёсцы Ажогіна (цяпер Дзямідаўскі раён, Смаленская вобласць). Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля працаваў у калгасе. У 1940 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года сяржант Пётр Кандраценка быў сапёрам 1122-га стралковага палка 334-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся падчас фарсіравання Заходняй Дзвіны.

У перыяд з 23 па 26 чэрвеня 1944 года Кандраценка удзельнічаў у фарсіраванні Заходняй Дзвіны ў Шумілінскім раёне, зрабіў 4 праходы ва варожых драцяных загародах і мінных палях, асабіста зняў 387 мін, ліквідаваў 1 агнявую кропку, знішчыў 21 нямецкага салдата і афіцэра, яшчэ 24-х узяў у палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лiпеня 1944 года сяржант Пётр Кандраценка быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны ў званні старшага сяржанта Кандраценка быў дэмабілізаваны. Пражываў у Віцебску. Памёр у 1994 годзе.

Ганаровы грамадзянін Віцебска. Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. http://pgv.cbsvit.by/pochetnye-grazhdane-vitebska/personalii/item/kondratenko-petr-egorovich

Літаратура

Спасылкі

Пётр Ягоравіч Кандраценка на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парэцкім павеце
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Мазурынскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзямідаўскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных