wd wp Пошук:

Пётр Фёдаравіч Сычэнка

Пётр Фёдаравіч Сычэ́нка (24 мая (6 чэрвеня) 1911, вёска Новае Заазер’е, Аршанскі павет — 25 чэрвеня 1969) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (14.02.1943).

Скончыў сямігодку, працаваў у горадзе Херсон ліцейшчыкам. З 1931 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 г. скончыў Вольскую ваенную авіяцыйную школу тэхнікаў, у 1939 г. — ваеннае авіяцыйнае вучылішча ў горадзе Энгельс. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Цэнтральным, Паўднёвым, Бранскім, Варонежскім, Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскам, Львоўскай і Сілезскай аперацый.

Да 1943 года камандзір штурмавой эскадрыллі капітан П. Ф. Сычэнка здзейсніў 42 баявыя вылеты, знішчыў 6 танкаў, 3 зенітныя батарэі, 25 матацыклаў. Прымаў актыўны ўдзел у разгроме механізаванай дывізіі ворага, якая рухалася ў напрамку гарадоў Міхайлаў—Венеў—Горлава—Скапін.

У 1945 г. скончыў курсы ўдасканалення пры Ваенна-паветранай акадэміі. Да 1959 года П. Ф. Сычэнка працягваў службу ў Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў і працаваў у Кіеве.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркай, ордэнам «Чэхаславацкі крыж» і дзевяццю медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі