wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Мяркулаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяркулаў.

Пётр Пятровіч Мяркулаў (руск.: Пётр Петрович Меркулов; 1836 — 1901) — рускі архітэктар і інжынер.

Біяграфія

У 1856 годзе скончыў курс навучання ў Будаўнічым вучылішчы, пасля чаго два гады працаваў памочнікам архітэктара чарцёжнага ўпраўлення 1-й акругі шляхоў паведамленняў. У 1858—1865 гадах працаваў у Дэпартаменце Галоўнага ўпраўлення шляхоў паведамленняў і публічных будынкаў. У 1865—1868 — начальнік чарцёжных Тэхніка-будаўнічага камітэта МУС, у 1868—1871 — старшы памочнік справавода ў канцылярыі Марскога міністэрства, у 1868—1887 — пазаштатны член Тэхніка-будаўнічага камітэта МУС. У 1871 справавод у канцылярыі Марскога міністэрства, у 1887—1890 гадах штатны член ТСК МУС. У 1890—1901 гадах старэйшы справавод галоўнага ўпраўлення караблебудавання і забеспячэння Марскога міністэрства[1].

Творчасць

Будынак Охцінскай з'езджай часткі (цяпер пажарнае дэпо)
Васкрасенскі сабор у 1910 годзе

У 1857 годзе перамог у архітэктурным конкурсе на праект прыбытковага дома Таварыства для паляпшэння ў Санкт-Пецярбургу памяшканняў насельніцтва, якое працуе і жыве ў нястачы па Англійскаму праезду. Дом скончаны ў 1862 годзе. У тым жа годзе выканаў праект асабняка А. Купрыянава па Тараканаўскай вуліцы(руск.) бел. ў Пецярбургу[1].

У 1861—1867 гадах выканаў праект Охцінскай з’езджай часткі і багадзельні ў Пецярбургу[1].

Каля 1867 года стварыў праект будаўніцтва Васкрасенскага сабора ў Барысаве[2][3].

У 1867—1868 гадах кіраваў рамонтнымі работамі ў лютэранскай царкве Святой Ганны(руск.) бел. ў Пецярбургу[1].

У 1871—1890 гадах займаўся пытаннямі ўрэгулявання гарадоў[1].

У 1869—1871 гадах выканаў карэкціроўку праекта касцёла(укр.) бел. ў Екацярынаславе, распрацаванага А. В. Брадніцкім[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Меркулов Петр Петрович(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Кулагін А. М., Чарнатаў У. М. Васкрасенскі сабор // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 53. — 284 с. — 8 000 экз.
  3. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2007. — С. 39. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»