wd wp Пошук:

Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пузікаў. Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў (нар. 20 снежня 1919, в. Падоры, Шумілінскі раён — 20 лютага 1977) — беларускі вучоны, філосаф. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975).

Біяграфія

Нарадзіўся ў простай сялянскай сям’і. Скончыў ваеннае вучылішча. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны кіраваў на радзіме падпольнай групай, якая летам 1942 года цалкам улілася ў партызанскі атрад імя Варашылава Сіроцінскай (да лютага 1943 года) брыгады. Праз месяц яго прызначаюць начальнікам штаба атрада, дзе Пятру Пузікаву давялося не толькі распрацоўваць планы аперацый, але і самому ў іх удзельнічаць. А яны часта праходзілі на ўчастках Бешанковічы-Лепель, Шуміліна-Бешанковічы, Ула-Обаль, Лоўжа-Ула. Атрад вёў абарончыя баі ў раёне бешанковіцкіх весак Шавурына, Дворнікі.

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі Пётр Дзмітрыевіч становіцца слухачом Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ і адначасова студэнтам Белдзяржуніверсітэта, якія скончыў адпаведна ў 1948 і 1949 гадах. Напачатку працаваў прапагандыстам, загадчыкам арганізацыйна-інструктарскага аддзела Сіроцінскага райкама партыі, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Ульскага райкама КПБ. Пасля быў прызначаны лектарам Віцебскага абкама КПБ. У 1955 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1955—1957 гадах ён выкладае філасофію ў Мінскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Куйбышава, у 1957—1963 гадах працуе навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1963—1967 гадах зноў у Інстытуце народнай гаспадаркі. Тут становіцца старшым выкладчыкам, дацэнтам.

У 1967 годзе Петр Дзмітрыевіч Пузікаў — намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Энцыклапедыі, праз пяць гадоў узначальвае Інстытут філасофіі і права Акадэміі навук БССР. У 1968 годзе ён паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю, на наступны год стаў прафесарам.

20 лютага 1977 года пасля працяглай хваробы П. Д. Пузікаў памёр.

Навуковая дзейнасць

Асноўнае месца ў навуковай дзейнасці беларускага вучонага-філосафа займала даследаванне праблем дыялектычнага матэрыялізму, філасофскіх пытанняў прыродазнаўства, метадалогіі навуковага спазнання лагічнай структуры ведаў і шматлікіх іншых пытанняў. Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў з’яўляецца аўтарам сотні навуковых работ. Некаторыя з іх змешчаны ў кнігах, аўтарам якіх быў сам.

Петр Дзмітрыевіч выдатна праявіў свае арганізатарскія здольнасці пры стварэнні творчага калектыву першай у краіне Беларускай Энцыклапедыі[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. ПУЗІКАЎ ПЁТР ДЗМІТРЫЕВІЧ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы