wd wp Пошук:

Пётр Браніслававіч Грывусевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грывусевіч. Пётр Браніслававіч Грывусевіч (18 сакавіка 1935, в. Пераградзь, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 24 жніўня 2020, Наваполацк) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1968 г. За актыўную творчую дзейнасць быў узнагароджаны граматамі Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР, Віцебскага абкама камсамола, аддзела культуры г. Наваполацка. Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыў у Наваполацку.

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах гістарычнай карціны, пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Дарогамі вайны» (1970), «Маці» (1973), «Летняя пара» (1985), «Развітанне з восенню», «Воблакі над Дзвіной» (1989), «Старажытны Полацк» (1986); трыпціх «Полацкая зямля».

Работы захоўваюцца ў прыватных зборах, а таксама ў фондах Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка (каля 40 работ), перыядычна экспануюцца на персанальных выставах мастака і іншых тэматычных выставах музея.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Наваполацку
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе