У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карнач. Пётр Аляксеевіч Карна́ч (1 мая 1932, в. Клінок, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 25 жніўня 1996) — беларускі мастацтвазнавец, мастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1967).
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1955 годзе. 3 1961 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Даследаваў пытанні тэорыі і практыкі тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Аўтар тэксту і складальнік альбома «Мастацтва беларускіх дэкаратараў» (1989), манаграфій пра беларускі мастакоў: «С. Ф. Нікалаеў» (1970), «П. В. Масленікаў» (1973), «Я. Чамадураў» (1984) і інш., артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8—9, 1977—1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3—6, 1989—1994).
Працаваў у пейзажным жывапісе: «Лагойскі матыў» (1975), «Сонечны дзень» (1980), «Зімовы пейзаж» (1981), «Напрадвесні» (1988).