Пётр Іванавіч Афіцэраў (18 жніўня 1928, в. Стрыкiлi, Горацкі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
З 1944 у калгасе «Шлях Леніна» Горацкага раёна: з 1955 брыгадзір, з 1976 памочнік брыгадзіра паляводчай брыгады гэтага калгасу. Званне Героя прысвоена за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак прадукцыі сельскай гаспадаркі[1].