wd wp Пошук:

Пяянэ

Пя́янэ (фінск.: Päijänne) — другое па велічыні (пасля возера Сайма) возера ў Фінляндыі, знаходзіцца на поўдні краіны, прыкладна за 100 км на поўнач ад Хельсінкі і за 77 км на ўсход ад Тамперэ. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку Пяянэ. Пяянэ — самае глыбокае возера ў Фінляндыі, яго глыбіня дасягае 95,3 м. Мае выцягнутую форму з поўдня на поўнач. Паходжанне — ледавікова-тэктанічнае. Возера мае сцёк у Фінскі заліў праз раку Кюміякі (Кюменэ). Берагавая лінія моцна парэзаныя. Возера замярзае са снежня па красавік.

На возеры 1886 астравоў, найбуйнейшы з якіх Вірмайлансаары.

На беразе возера знаходзіцца горад Ямся.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Фінляндыі