wd wp Пошук:

Пячора Руфіньяк

Руфіньяк (фр.: Rouffignac) — пячора з палеалітычным жывапісам. Францыя, Дардонь.

Вельмі моцна разгалінаваная пячора. Агульная працягласць у трох узроўнях каля 10 км. Жывапіс находзіцца на верхнім паверсе, агульная даўжыня якога каля 7 км. Пячора вядомая вельмі даўно, жывапіс — таксама, але да 1956 былі сумненні ў яго старажытнасці. Улетку 1956 Р. Рабер і Ж.-Л. Нуж’е знайшлі тут малюнкі мамантаў, якія сведчаць аб іх палеалітычным узросце. У пячоры працавалі А. Брэйль, Ж.-Л. Нуж’е, А. Леруа-Гуран і інш. Абсалютных датыровак няма.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палеаліт
Катэгорыя·Пячоры Францыі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Экскурсійныя пячоры