wd wp Пошук:

Пятрусь Трафімавіч Бядулін

Пятрусь Трафімавіч Бядулін (1912, в. Дзернавая, Краснапольскі раён — 10 сакавіка 1940) — беларускі паэт.

Біяграфія

Вучыўся ў школе. У 1932 годзе працаваў у рэдакцыі Краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». Пісаў артыкулы аб розных падзеях у жыцці раёна, але часцей вершы, якія друкаваліся нават у абласных і рэспубліканскіх газетах. Вершы «Наша Верка-піянерка» і «Ідуць масы ў калгасы» былі змешчаны ў чытанках для вучняў пачатковай школы.

З 1935 па 1937 гады служыў у Чырвонай Арміі ў Віцебску, узначальваў камсамольскую арганізацыю роты. Пасля дэмабілізацыі ў 1937 годзе працаваў у Крычаўскай раённай газеце, многа ездзіў па раёне, удзельнічаў у розных мерапрыемствах.

У 1939 годзе прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі. Ваяваў на Фінскім фронце. 10 сакавіка 1940 года смяротна паранены.

Рукапісы, допісы і вершы загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Загінулі ў баях савецка-фінляндскай вайны
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне