wd wp Пошук:

Пятро Савельевіч Васілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Пятро Савельевіч Васілеўскі (15 мая 1922, в. Сямёнаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 2002) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст, рэжысёр. Член Саюза кінематаграфістаў СССР з 1967 года. Пісаў на беларускай і рускай мовах[1].

Біяграфія

Бацька, Савелій Міхайлавіч, быў партыйным і савецкім работнікам, маці, Марыя Рыгораўна, выхавацельніцай. Сярэднюю адукацыю П. Васілеўскі атрымаў у Журавіцкай СШ, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з А. Макаёнкам. У 1940 годзе пасля заканчэння школы, быў прызваны ў Чырвоную Армію.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Карэльскім фронце. З 1942 года карэспандэнт армейскай газеты «Сталинский боец». Быў двойчы паранены. У 1944 годзе дэмабілізаваны.

З 1945 года працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь». У 1946 г. накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі. У 1947 г. паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, які скончыў у 1953 годзе. З 1952 года працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1988 года на творчай працы[1].

Творчасць

Першае апавяданне П. Васілеўскага «Так умирают бесстрашные» змешчана ў 1942 годзе ў газеце «Сталинский боец». Друкаваўся ў армейскай газеце «Боевой путь», сатырычным часопісе «Сквозьняк». Беларускім друку выступаў з 1945 года. Аўтар аповесцей «Новы дзень», «Вечныя маладажоны» і іншых, кнігі апавяданняў «Прыгажосць чалавечая», п’ес, якія ўвайшлі ў зборнікі «Твой заўтрашні дзень», «Вобраз жыцця»[1].

Асноўная тэматыка творчасці П.Васілеўскага — сучаснасць. Пісаў пра сельскіх працаўнікоў, уздымаў праблемы выхавання сучаснай моладзі, падлеткаў, школьнікаў, востра ставіў маральна-этычныя праблемы. Аўтар шматлікіх нарысаў, гумарэсак, сучасных казак, у якіх раскрываюцца надзейныя пытанні рэчаіснасці, асуджаюцца адмоўныя з’явы ў дзейнасці і характарах людзей.

Як рэжысёр і сцэнарыст прымаў удзел у стварэнні шэрагу мастацкіх і дакументальных кінафільмаў («Палеская легенда», 1957, «Рагаты бастыён», 1965), тэлефільма аб жыцці і творчасці Я. Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш. П’есы П. Васілеўскага «Любоў, Надзея, Вера…», «Дзіўны дом», «Твой заўтрашні дзень» і іншыя з поспехам ішлі ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы і іншых тэатрах рэспублікі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Василевский Пётр Савельевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Рэжысёры СССР
Катэгорыя·Кінарэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР