wd wp Пошук:

Пятак

Пятак — папулярная назва манет у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

  1. Паўгрош Вялікага Княства Літоўскага канца XV—1-й паловы XVI стст., роуны 5 пенязям (назва з’явілася ў 2-й палове XVI ст.)
  2. Трохграшовік Рэчы Паспалітай канца XVI—1-й паловы XVII стст. Назва «пятак» у дачыненні да траякоў зафіксавана кнігамі Магілёўскага магістрата ў 1-й палове XVII ст.
  3. Тры грошы (1,5 капейкі) у пачатку XIX ст. Назва зафіксавана ў лексіцы жыхароў Мінска. У адрозненне ад ліку на асігнацыі (медзь), лік II — гэта лік серабром.
  4. Пяць капеек Расійскай імперыі. Назва, верагодна, пашырылася пасля грашовай рэформы Я. Ф. Канкрына 1839—1843 гг.
  5. Медная і бронзавая манеты ў 5 капеек у СССР.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сярэдневяковыя манеты
Катэгорыя·Манеты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Манеты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Манеты СССР