wd wp Пошук:

Пясочніца

Пустая пясочніца

Пясочніца — адзін з аб’ектаў на дзіцячай пляцоўцы(руск.) бел.: асаблівае месца, прызначанае для гульняў дзяцей малодшага ўзросту з пяском[1] пры выкарыстанні цацак. Звычайна пясочніца абгароджана борцікамі, часцей за ўсё зробленымі з дрэва: бярвення ці дошак. Прычым, борцікі часцяком маюць плоскую паверхню, каб на ёй можна было ляпіць бабкі. Часта ў цэнтры пясочніцы стаіць «грыбок», які абараняе гуляючых дзяцей ад дажджу і сонца.

Пясочніца з’яўляецца найважнейшым эмацыйным цэнтрам узаемадзеяння дзяцей[2][3]. Гуляючы ў пясочніцы дзеці фармуюць каштоўнаснае стаўленне да свету цацак і свету ўзаемаадносін[4]. Гульня у пясочніцы таксама спрыяе развіццю ў дзяцей творчага ўяўлення, фантазіі, дробнай маторыкі, мыслення.

Збудаванне ўсталёўваецца ўдалечыні ад дрэў, бо інакш падаючае лісце засмечвае пясочніцу, а пясок у цені пасля дажджу даўжэй высыхае[1].

Дзеці, якія гуляюць у пясочніцы

Гульні ў пясочніцы:

Зноскі

  1. 1 2 Жмакин М. Детская площадка // Дорожки и площадки, бордюры, каменные горки, стенки, ступени из камня, плитки, гравия, гальки на вашем участке. — 2013. — (Своими руками).
  2. Наркевич В. В. Отношение к игрушке у детей дошкольного возраста в зависимости от их эмоционального развития и типа привязанности к матери // Психологическая наука и образование. — 2008. — №. 3. — С. 81-90.
  3. Милованова М. В. Развивающее значение форм работы в песочнице с детьми младшего возраста и детьми с ограниченными возможностями здоровья(недаступная спасылка). // Дополнительное образование детей Москвы от А до Я. 2013. Т. 2. № 2.
  4. Бережная Н. Ф. Использование песочницы в коррекции эмоционально-волевой и социальной сфер детей раннего и младшего дошкольного возраста // Дошкольная педагогика. — 2007. — №. 1. — С. 50-52.
  5. Изучаем свойства песка и «печем куличи» Архівавана 18 студзеня 2011.
  6. Весёлые друзья (игра с песком и водой) Архівавана 3 сакавіка 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзіцячыя забавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гульні з пяском