Пясо́чна-Бу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Пясочная Буда.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Хутаранскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Грабаўскага сельсавета[1].