wd wp Пошук:

Пхукет

Пхукет — адна з паўднёвых правінцый (чангват) Каралеўства Тайланд, ляжыць на заходнім узбярэжжы краіны і выходзіць да Андаманскага мора Індыйскага акіяна. Пхукет – самы вялікі востраў Тайланда. З мацерыковай часткай каралеўства востраў злучаны трыма мастамі. Эканоміка Пхукета забяспечваецца вытворчасцю волава і каўчуку. І паколькі ён знаходзіўся на адным з асноўных гандлёвых шляхоў паміж Індыяй і Кітаем, то пастаянна згадваўся ў карабельных часопісах партугальскіх, французскіх, галандскіх і англійскіх купцоў. Сёння асноўную частку даходаў правінцыі забяспечвае турызм

Назва

Назва паходзіць ад малайскага “tanjung Salang” (літаральна ‘мыс Саланг’).

Гісторыя

Гістарычна Пхукет быў «прыдарожнай станцыяй» на шляху паміж Індыяй і Кітаем. Першапачаткова востраў быў часткай імперыі Двараваці. Пазней, будучы Мыанг Такуапа-Таланг, у даслоўным перакладзе ‘Таланг – краіна волава’, ён уваходзіў у склад імперыі Шрывіджайя і царства Накхансітхамарат. Назва Таланг паходзіць ад старажытнага малайскага Telong, што азначае ‘мыс’.

Знаходзячыся ў васальнай залежнасці ад царства Накхансітхамарат, Пхукет быў сталіцай княства, у склад якога ўваходзілi дванаццаць гарадоў. Ён меў уласны герб, які існаваў на працягу большай часткі сярэднявечча. У перыяд царства Сукхатхаі Пхукет знаходзіўся ў саюзе з княствам Такуапа, раёнам цяперашняй правінцыі Пхангнга.

Пасля падзення Аютхаі у выніку бірманскага ўварвання ў 1767 гаду наступіла міжкаралеўе, якому паклаў канец кароль Таксін (1768-1782), які выгнаў захопнікаў і зноў аб’яднаў краіну.

У другой палове XVIII стагоддзя капітан Брытанскай Ост-Індскай кампаніі Фрэнсіс Лайт, перасякаючы Андаманскае мора, паслаў паведамленне Пхукету пра тое, каб яны здаліся. Войскі, на чале з дзвюма жанчынамі Тханпхуйинг Чан, ўдавы губернатара вострава, і яе сястры Кхун Пакут, пасля месячнай аблогі 13 сакавіка 1785 года вымусiлi бірманцаў і Ф. Лайта адысці.

У час кіравання караля Рамы V (1868-1910) Пхукет з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам некалькіх правінцый, якiя здабывалi волава, і насіў імя Монтхон Пхукет, пакуль ў 1933 годзе, разам са змяненнем формы праўлення ад абсалютнай манархіі да парламенцкай, не атрымаў статус асобнай правінцыі.

Геаграфія

Пхукет з’яўляецца самым вялікім востравам Тайланда, размешчаным у паўднёвай частцы каралеўства ў Андаманскім моры Індыйскага акіяна. Востраў выцягнуты з поўначы на поўдзень амаль на 50 кіламетраў, а найбольшая шырыня дасягае 21 кіламетар. Асноўную тэрыторыю вострава Пхукет займаюць нізкагор’і вышынёй да 500 метраў. Пагоркі і горы вострава ўяўляюць сабою паўднёвы ўскраек горнай грады Пукет, якая працягнулася ўздоўж пярэсмыка Кра на 200 кіламетраў.

Насельніцтва

Па стане на 31 снежня 2018 г. у правінцыі Пхукет пражывала 410 211 чалавек. Гэтыя звесткi ўлічваюць толькі афіцыйна зарэгістраваных асобаў, якія пастаянна пражываюць у правінцыі. Аднак пад час пікавага сезона з лістапада па красавік, насельніцтва правінцыі істотна павялічваецца за кошт сезонных рабочых, якія прыязджаюць на заробкі як з іншых правінцый Тайланда, так і з суседніх краін. Вылучыць некалькі асноўных груп этнічнага складу, у ліку якіх тайцы, кітайцы, малайцы, уракаў-лавайцы, бірманцы, лао, кхмеры, еўрапейцы і амерыканцы.

Эканоміка

Сёння дабрабыт Пхукет грунтуецца на дзвюх слупах: вытворчасці каўчука і турызме. Па звестках на 2011 год, востраў наведалі 5 895 997 замежных і 2 375 725 тайскіх турыстаў. У параўнанні з 2010 годам, наплыў турыстаў павялічваецца штогод на 78,16%. Развіццё турыстычнай індустрыі пачалося ў сярэдзіне 1970-х гадоў з пышных пяшчаных пляжаў заходняга ўзбярэжжа i прывяло да фарміравання такіх буйных курортных зонаў як Патонг, Карон і Ката. Да 2004 году тут працавалі 579 гасцініц рознага класа, колькасць якіх скарацілася пасля разбуральнага цунамі 26 снежня 2004 года да 528.

Паводле Міністэрства турызму і спорту Тайланда, у перыяд з 2006 па 2015 гг. штогадовы рост гасцінічнага фонду ў сярэднім заставаўся на ўзроўні 4%. Да сакавіка 2011 г. колькасць нумароў дасягнула 42 498 і ў 2015 г. павялічылася на 5080 адзінак. Сёлета, па дадзеных кампаніі TripAdvisor, на востраве працуе 614 гасцiнiцы. У 2013 годзе Тайланд быў уключаны часопісам «Форбс» (Forbes) у лік дзесяці лепшых краін для пражывання на пенсіі. Па некаторых ацэнках, сёння да 30 000 замежных грамадзян пражываюць у Пхукеце.

Турызм

У 2012 годзе рост папулярнасці вострава як месца адпачынку вымусіў кампанію «Аэрапорты Тайланда» (Airport of Thailand Public Co., Ltd.) укласці ў пашырэнне міжнароднага аэрапорта Пхукет 185,7 млн. дол. На востраве знаходзяцца некалькі музеяў:

Рэлігія

Як і кантынентальная частка Тайланда, пераважная большасць насельніцтва вызнае будызм, але таксама ёсць значная колькасць мусульман (17%). У 2013 годзе Тайланд быў уключаны часопісам «Форбс» (Forbes) у лік дзесяці лепшых краін для пражывання на пенсіі. Па некаторых ацэнках, сёння да 30 000 замежных грамадзян пражываюць у Пхукеце.

Зноскі

  1. http://stat.dopa.go.th/stat/statnew/statTDD/views/showDistrictData.php?statType=1&year=57&rcode=83Department of Provincial Administration.
  2. ทำเนียบท้องที่ พุทธศักราช 2546 เล่ม 2กระทรวงมหาดไทย, 2003. — С. 71.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Астравы Тайланда
Катэгорыя·Правінцыі Тайланда