Пфальцграф Бургундыі — тытул кіраўніка сярэдневяковага графства Бургундыя (з 1366 — Франш-Кантэ), які размяшчаўся на тэрыторыі сучаснай французскай правінцыі Франш-Кантэ. Першапачаткова кіраўнік графства насіў тытул графа. Але ў 1137 г. імператар Конрад II прызначыў графа Рэно I сваім намеснікам (пфальцграфам) Бургундыі. У выніку гэты тытул замацаваўся за нашчадкамі Рэно.
|
У 1678 паводле Німвегенскага міру Франш-Кантэ перайшло да Марыі-Тэрэзе Аўстрыйскай і Людовіку XIV, каралю Францыі. Пасля вайны за іспанскую спадчыну ў 1715, графства было канчаткова далучана да Францыі.