Путыўльскі раён[1] (укр.: Путивльський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сумскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Путыўль[1] (укр.: Путивль).
Утвораны ў 1926 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 28163 чалавекі, плошча — 1100 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 23 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 3 пасёлкі сельскага тыпу і 89 вёсак.