wd wp Пошук:

Пуннік

Пуннік - дэманалагічная істота ўсходніх славян, дух, які жыў у пуні.

Апісанне

Пуннік падобны на ахапак дробнага забруджанага сена, пакрыты запыленымі ніткамі павуціны. Ён, паводле ўяўленняў, звычайна сядзеў на кроквах і назіраў за наведвальнікамі пуні, палохаючы дзяцей і некаторых прахожых хрыпам, свістам ці жаласным енкам. Вельмі не падабалася пунніку вільгаць, ад якой ён марнеў, хоць, як і іншыя нячысцікі, загінуць мог толькі ад удару маланкі.

Крыніцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэманалогія
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія