wd wp Пошук:

Пульсаксіметр

Пульсаксіметр (англ.: pulse oximeter) — медыцынскі прыбор, які вымярае неiнвазiўным спосабам узровень насычэння кіслародам капілярнай крыві.

Сучасная версія пульсаксiметра была распрацавана Такуо Аоягi ў 1974 годзе для японскай кампаніі Nihon Kohden.[1]

Прынцып работы

Пульсаксiметр з’яўляецца зручным неiнвазiўным вымяральным прыборам, ён паказвае працэнт крыві, якая змяшчае кісларод. Больш канкрэтна, ён паказвае працэнтнае ўтрыманне артэрыяльнага гемаглабіну ў складзе оксiгемаглабiну (бялку крыві, якi пераносiць кісларод). Звычайна прымальныя дыяпазоны для пацыентаў без захворванняў лёгкіх складаюць ад 95 да 99 адсоткаў.[2] Тыповы пульсаксiметр выкарыстоўвае мікрапрацэсар з парай невялікіх святлодыёдаў (LED), сфакусаваных на фотадыёд, які пасылае імпульсы. Як правіла, прылада ўжываецца ў месцы, працятым павярхоўным кровазваротам, такі як палец рукі або мочка вуха. Адзін святлодыёд мае даўжыню хвалі 660 нм (чырвоны), а другі — 940 нм (інфрачырвоны).[3][4] Паглынанне святла на гэтых даўжынях хваль значна адрозніваецца для крыві, насычанай кіслародам, і крыві, збедненай кіслародам[5]:

Абмежаванні

Зноскі

  1. Takuo Aoyagi, Inventor of the Pulse Oximeter, Dies at Age 84 (нявызн.). spectrum.ieee.org. Праверана 19 лістапада 2021.
  2. Как работает пульсоксиметр и зачем измерять уровень сатурации (нявызн.). yavitrina.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  3. Principles of pulse oximetry (нявызн.). frca.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2015. Праверана 19 лістапада 2021.
  4. Принцип работы пульсоксиметра (нявызн.). choicemmed.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  5. Principles of Pulse Oximetry Technology (нявызн.). oximetry.org. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015. Праверана 19 лістапада 2021.
  6. Pulse oximetry in severe carbon monoxide poisoning (нявызн.). pubmed.ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 19 лістапада 2021.
  7. The correct use of pulse oximetry in measuring oxygen status (нявызн.). nursingtimes.net. Праверана 19 лістапада 2021.
  8. Пульсоксиметрия (нявызн.). cyberleninka.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  9. The effect of nail polish on pulse oximetry (нявызн.). pubmed.ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 19 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Медыцынскае абсталяванне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вымяральныя прыборы
Катэгорыя·Медыцынская тэрміналогія
Катэгорыя·Медыцынская дыягностыка