wd wp Пошук:

Пталамей VIII Эвергет

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Пталамей.

Пталамей VIII Эвергет II (Πτολεμαῖος Εὐεργέτης Φύσκων, Ptolemaĩos Euergétēs Phúskōn) (180116 да н.э.) — цар егіпецкі (164116 да н.э.), сын Пталамея V і Клеапатры I.

Стаў царом пасля смерці Пталамея VI, ажаніўшыся з удавой брата—сваёй сястрой Клеапатрай II, і арганізаваўшы забойства Пталамея VII. Апроч таго, ён ажаніўся і з Клеапатрай III, дачкой Клеапатры II, што спрычыніла канфлікт паміж маці і дачкой. Быў родапачынальнікам усіх наступных Пталамеяў.

Выгнаў з Аляксандрыі філосафаў, навукоўцаў і мастакоў, і, такім чынам, знішчыў значэнне гораду як цэнтру грэчаскай культуры.

Называў сябе Трыфонам — Выдатным, а прадстаўнікамі грэчаскай культуры быў называны Фісконам — Пузатым. Вядомая выява гіпсавая галава з Егіпта (захоўваецца ў Хільдэсхайме)[1].

Бацька Пталамея IX.

Гл. таксама

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Папярэднік:
Пталамей VII
Фараон Егіпта
145 — 116 да н.э.
Пераемнік:
Пталамей IX
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 116 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 182 годзе да н.э.