Пскоўскае возера (эст.: Pihkva järv) — буйное прэснаводнае возера, з’яўляецца паўднёвым складнікам так званага Чудска-Пскоўскага азёрнага комплексу. З паўночным Чудскім возерам Пскоўскае злучае Цёплае возера. Плошча возера — 709 км² (20 % усяго комплексу).[1] Пасля 1945 года, калі Пячорскі раён вярнуўся ў склад Пскоўскай вобласці, большая частка берагавой лініі Пскоўскага возера (у адрозненне ад больш прыгранічнага Чудскага), роўна як і ўсе яго астравы кантралююцца Расіяй (Пскоўская вобласць), Эстоніі належыць невялікі 6%-ы ўчастак на паўночным захадзе возера.
Назва возера паходзіць ад імя горада Пскова, які стаіць на берагах возера[2].