Прэах-Віхеяр (кхмер.: ទព្រះវិហារ, тайск.: ปราสาทพระวิหาร) — індуісцкі храмавы комплекс, помнік старажытнай кхмерскай архітэктуры XI — XII стст. Агульная плошча — 154,7 га.
Знаходзіцца на мяжы Камбоджы і Тайланда на вышыні 525 м. Хаця ў 1962 г. Міжнародны суд ААН прызнаў, што тэрыторыя Прэах-Віхеяра належыць Камбоджы, гэта аспрэчваецца Тайландам.
У 2008 г. быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.