wd wp Пошук:

Прыпяцка-нёманская культура

Прыпяцка-нёманская культура — археалагічная культура ранненеалітычных плямён, якія ў VIV тыс. да н. э. жылі на захадзе Беларусі, паўночнывм захадзе Украіны, паўднёвым захадзе Літвы і на крайнім паўночным усходзе Польшчы.

Сфарміравалася на аснове мясцовай познамезалітычнай традыцыі. У пачатку існавання культуры ў крамянёвым інвентары захоўваюцца перажыткавыя мезалітычныя рысы — лістападобныя наканечнікі стрэл, ланцэты, мікраліты. Кераміка прадстаўлена вастрадоннымі гаршкамі з грабеньчатымі расчосамі паверхні сценак, у якія пры лепцы дабаўлялі валакністыя дамешкі. Посуд арнаментаваўся поЯсам глыбокіх круглых ямак пад краем венца, узорамі з грабеньчатых адбіткаў, насечак, наколаў і пракрэсленых рысак.

Археалагічная культура блізкая ўсходнепалескаму ваярыянту днепра-данецкай культуры. У канцы свайго існавання знаходзілася пад уплывам з боку культуры лейкападобных кубкаў і культур «ляснога неаліту» Павіслення. Найбольш даследаваныя паселішчы культуры на захадзе Беларусі — Камень, Русакова, Русаковічы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Польшчы
Катэгорыя·Прыпяцка-нёманская культура
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Еўропы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Літвы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Беларусі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Украіны