wd wp Пошук:

Прынцэса Эстэль

Эстэль Сільвія Ева Мэры, нарадзілася 23 лютага 2012 года ў Сольне ў лене Стакгольм, — шведская спадчынніца-прынцэса і герцагіня Эстэрётланд . Яна з’яўляецца дачкой кронпрынцэсы Вікторыі і прынца Даніэля і ў адпаведнасці з парадкам спадчыннасці займае 2-ое месца ў пераемнасці шведскага прастола, пасля маці і да брата прынца Оскара Яе тытул — Яе Каралеўскае Высокасць Эстэль, прынцэса Швецыі, герцагіня Эстэргётланд.

Біяграфія

Каралеўскі салют прынцэсе з 42 гарматных стрэлаў са Шэппсхольмен 23 лютага 2012 г., 12:00.

Нараджэнне

У жніўні 2011 года Каралеўскі суд Швецыі абвясціў, што Кронпрынцэса Вікторыя і Прынц Даніэль чакаюць свайго першага дзіцяці [5]. 23 лютага 2012 г. у 04:26 прынцэса Эстэль нарадзілася у бальніцы Каралінскага ўніверсітэта ў Сольне. Рост прынцэсы быў 51 сантыметр, а вага — 3280 грам [6]. Нараджэнне атрымала шмат увагі СМІ — на працягу дня было апублікавана 2300 газетных артыкулаў у Швецыі, і яшчэ 3300 за мяжой [7].

24 лютага 2012 г. у замку Хага адбылося традыцыйнае пацверджанне сведкаў. Сведкамі былі спікер Рыксдага Пэр Вэстарберг, прэм’ер-міністр Фрэдрык Рэйнфельт, маршал Свантэ Ліндквіст і старшыня Аліса Троль-Вахтмайстэр [8]. У 11:15 урад сабраўся ў Стакгольмскім замку [9], дзе кароль Карл XVI Густаў абвясціў імя прынцэсы і дараваў ёй герцагства Эстэрётланд. Пасля адбылася служба ў Замкавай царкве [10].

30 красавіка 2012 года прынцэса Эстэль упершыню з’явілася на публіцы. Гэта адбылося ў Стакгольмскім замку ў сувязі з 66-годдзем з дня нараджэння Карла XVI Густава.

Хрышчэнне

Прынцэса Эстель была ахрышчана 22 мая ў царкве Стакгольмскага замку. Пад час цэрэмоніі выкарыстоўвалася купель Карла XI. Затым было абвешчана, што яе хроснымі з’яўляюцца кронпрынц Вілем-Аляксандр з Нідэрландаў (цяпер кароль Вілем-Аляксандр), кронпрынц Хокан Магнус з Нарвегіі, кронпрынцэса Мэры з Даніі, дзядзька прынц Карл Філіп і цётка Ганна Вэстлінг Сёдэрстрэм. Пры хрышчэнні прынцэса была ўзнагароджана ордэнам Серафімаў [11].

Імёны

Імя Эстэль з’явілася ў сям’і дзякуючы Эстэль Бернадот, жонцы хроснага бацькі караля Карла XVI Густава Фолькі Бернадота. Эстэль — гэта таксама імя першай унучкі прынцэсы Дэзірэ, сястры караля Карла XVI Густава. Прынцэсу назвалі Сільвіяй і Евай у гонар бабуль каралевы Сільвіі і бабулі Евы Вэстлінг адпаведна. Мэры — імя хроснай маці, кронпрынцэсы Даніі Мэры [12].

Узнагароды

Узнагароды Швецыі

Родавод

Сярод продкаў прынцэсы заснавальніца Іспаніі Ізабела I Кастыльская, шатландская каралева Марыя Сцюарт, дзве расійскія імператрыцы Кацярына I і Кацярына II, каралева Вялікабрытаніі Вікторыя.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Lundy D. R. Estelle Silvia Ewa Mary Bernadotte, Duchess of Östergötland // The Peerage
  2. 1 2 3 4 5 Swedish Royal Court - HRH Princess Estelle: Biography Праверана 15 мая 2020.
  3. 1 2 3 4 Kronprinsessan och Prins Daniel har fått en dotter Праверана 15 мая 2020.
  4. https://royalcentral.co.uk/europe/sweden/taking-a-look-back-at-the-christenings-of-princess-estelle-and-prince-oscar-103615/ Праверана 5 красавіка 2020.
  5. Kronprinsessparet väntar barn (нявызн.), kungahuset.se . Архівавана 13 чэрвеня 2021.
  6. Kronprinsessan Victoria har fött en dotter (нявызн.), karolinska.se .
  7. Mycket omskriven prinsessa (нявызн.), Dagens Nyheter .
  8. Prinsessan heter Estelle (нявызн.), Svenska Dagbladet .
  9. Prinsessans fullspäckade premiärdag (нявызн.), Svenska Dagbladet .
  10. Pressinformation inför konselj och Te Deum fredagen den 24 februari 2012 (нявызн.), kungahuset.se . Архівавана 22 красавіка 2021.
  11. Faddrar (нявызн.), kungahuset.se . Архівавана 21 верасня 2021.
  12. Hon döps efter Folkes mamma (нявызн.), Aftonbladet .
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Бернадоты
Катэгорыя·Бернадоты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Прынцэсы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных