Прынс Роджэрс Нэльсан (англ.: Prince Rogers Nelson; 7 чэрвеня 1958 — 21 красавіка 2016) — амерыканскі спявак (рытм-энд-блюз), на працягу большай часткі сваёй кар’еры выступаў пад імем Прынс, але выкарыстоўваў таксама і мноства псеўданімаў. Лаўрэат прэмій «Грэмі», «Оскар» і «Залаты глобус». У 2004 г. імя Прынса было занесена ў Залу славы рок-н-рола.