wd wp Пошук:

Прымаж Козмус

Прымаж Козмус (славенск.: Primož Kozmus; нар. 30 верасня 1979, Нова-Места, Славенія) — славенскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў кіданні молата. Алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету.

Біяграфія

На Алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднеі не прайшоў кваліфікацыю, заняўшы ў ёй, з вынікам 68,83 м, толькі 38-е месца. На Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах, з вынікам 78,56 м, заняў 6-е выніковае месца. На Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне заваяваў залаты медаль, перамогшы з вынікам 82,02 м.

На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане стаў срэбным прызёрам, паказаўшы вынік 79,36 м, і больш за метр саступіўшы ў барацьбе за золата венгру Крысціяну Паршу.

На летніх чэмпіянатах свету заваяваў за сваю кар’еру па адным медалі ўсіх вартасцяў. Асабісты рэкорд (82,58 м) усталяваў 2 верасня 2009 года ў Цэле. Тройчы, у 2006, 2007 і 2008 гадах, прызнаваўся спартсменам года ў Славеніі.

Зноскі

  1. Primož Kozmus // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Славеніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Кідальнікі молата Славеніі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Славеніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных