wd wp Пошук:

Прылуцкая сярэдняя школа

Прылуцкая сярэдняя школа — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Атоліна.

Навучанне вядзецца на рускай мове.

Гісторыя

У сярэдзіне XIX стагоддзя паблізу маёнтка Прылукі на сродкі ўрада і пры дапамозе прыхаджан была пабудавана мураваная царква ў імя Раства Прасвятой Багародзіцы. Падчас будаўніцтва гэтай царквы 19 лістапада 1864 года была адкрыта царкоўна-прыходская школа святаром Анастасіям Струкоўскім. У школу хадзілі хлопчыкі з в. Падгая, Лецкаўшчыны, Прылук і Цімошак. Вучыліся на сродкі бацькоў і грамадскіх ахвяраванняў. Уласнага памяшкання ў школы не было. Займаліся ў доме дзяка Васіля Вярыгі пад асабістым надглядам святара. У 1869 годзе школа пачала называцца Прылуцкай царкоўнапрыходскай.

У 1886—1887 г. у школе займалася 30 хлопчыкаў. Пазней у школу хадзілі ўжо і дзяўчынкі.

З 1917 па 1930 школа была пачатковай, а з 1931 стала расці і ў 1934 адбыўся першы выпуск Прылуцкай сямігадовай школы. У гэтую школу хадзілі дзеці з вёсак Прылукі, Скарынічы, Атоліна, Лявонцавічы, Каханаўшчына, Слабада, Шчомысліца, Лесапітомнік.

Пасля 1927 года школа набыла статус Прылуцкай пачатковай школы. У 1933 годзе пабудованы новы будынак.

У 1941—1944 гадах школа не працавала.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Школы Мінскага раёна
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1864 годзе
Катэгорыя·Атоліна
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96