Прыдыба́йлаўскае радовішча глін знаходзіцца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Прыдыбайлы Лідскага раёна.
Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 348 тыс. м³, перспектыўныя 328 тыс. м³.
Гліны карычневыя, тлустыя, шчыльныя, пластычныя і высокапластычныя, зрэдку пясчаныя, у ніжняй частцы з тонкімі праслойкамі пяскоў і супескаў. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—10 м, ускрышы (пяскі, суглінкі, торф) 2—2,8 м.
Гліны прыдатныя на выраб кафлі, дрэнажных труб, цэглы. Распрацоўваліся цагельным заводам (в. Шайбакі).