wd wp Пошук:

Прыдумляючы Ганну

«Прыдумляючы Ганну» (англ.: Inventing Anna) — амерыканскі тэлевізійны серыял, прэм’ера якога адбылася 11 лютага 2022 года на платформе «Netflix». Серыял складаецца з 9 серый.

Гіторыя

Серыял знялі на базе рэальнай гісторыі. Артыкул пра махлярку напісала журналістка New York Magazine Джэсіка Прэслер.

Каб набыць правы на экранізацыю гэтай гісторыі, стрымінгавая кампанія Netflix заплаціла самой Ганне Сарокінай 320 тысяч даляраў. З іх 198 тысяч махлярка патраціла на выплату кампенсацый ахвярам, астатняе пайшло на судовыя выдаткі. Суд, скончыўся не на карысць Ганны — яна аказалася ў турме.

Сюжэт

Ніхто дакладна не ведае, хто такая Ганна. Камусьці яна вядомая як Ганна Дэлві, багатая наследніца з Германіі. Амбіцыёзная дзяўчына з бездакорным гардэробам, якая марыць стварыць свой прыватны клуб і фонд для мастакоў.

Але раптоўна магія разбураецца. Аказваецца, што багатай наследніцай сябе называла Ганна Вадзімаўна Сарокіна, эмігрантка з Расіі. Цяпер яе чакае судовае расследаванне і, магчыма, турма, бо ўвесь яе шыкоўны лад жыцця аплачвалі нью-ёркскія багацеі, што лічылі Ганну роўнай сябе. Выніковыя абвінавачванні да дзяўчыны — крадзеж у вялікім памеры і махлярства.

Кім трэба быць, каб ашукаць моцных гэтага свету на сотні тысяч даляраў? Бо менавіта столькі — 275 тысяч даляраў — склала, па меркаваннях амерыканскай пракуратуры, выніковая сума крадзяжу, здзейсненага Ганнай.

На працягу ўсяго серыяла Вівіан Кент (яе прататыпам была Прэслер) спрабуе разгадаць гісторыю Ганны. Чаму ў 21 стагоддзі, калі ўсю інфармацыю можна праверыць у інтэрнэце, неверагодна багатыя людзі паверылі простым расказам пра заможную сям’ю? Што за таленты дазволілі Ганне так далёка прасунуцца ў яе аферах? І, нарэшце, навошта ёй было гэта ўсё?

Каб знайсці адказы, Кент шмат разоў сустракаецца з Ганнай і яе знаёмымі па мінулым багатым жыцці. Знайсці ключ да сэрца махляркі няпроста, але Кент падказваюць — Ганна вельмі хоча славы. А хто лепш дапаможа гэтую славу атрымаць, калі не вопытная рэпарцёрка?

Спробы разгадаць сакрэт Ганны Дэлві заводзяць Вівіан у Германію — месца, дзе жыла Сарокіна да пераезду ў ЗША. Там Кент сустракаецца з бацькам Ганны, і ён прамаўляе фразу, якая, здаецца, цудоўна характарызуе мэты яго дачкі: «У Маскве кажуць: навошта збіраць на чорны дзень, лепей купіць туфлі Manolo Blahnik. З імі любы дзень стане святлейшым»[2].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 24 чэрвеня 2021.
  2. Што паглядзець. «Прыдумляючы Ганну» — серыял пра махлярку, якой немагчыма не зачаравацца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Тэлесерыялы на англійскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Арыгінальныя праграмы Netflix
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу