Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ (ПБФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Развіццё аптычнай прамысловасці ў БССР зрабіла неабходным падрыхтоўваць ў рэспубліцы інжынерных кадраў для прыборабудавання. У 1976 годзе ў Беларускім політэхнічным інстытуце быў створаны оптыка-механічны факультэт. У сувязі з далейшым пашырэннем пераліку запатрабаваных прыборабудаўнічых спецыяльнасцей у 1978 годзе быў адкрыты інжынерна-фізічны факультэт. У 1984 годзе оптыка-механічны і інжынерна-фізічны факультэты былі аб’яднаны ў адзін — інжынерна-фізічны, які ў наступным годзе быў перайменаваны ў прыборабудаўнічы факультэт.
Факультэт мае ў сваём складзе наступныя кафедры: