wd wp Пошук:

Прыбарскі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыбарскі сельсавет (значэнні).

Пры́барскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Прыбар.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1986 чалавек[1], з іх 80,5 % — беларусы, 9,9 % — цыганы, 6,7 % — рускія, 2,1 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыбарскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат