wd wp Пошук:

Прыбайкалле

Прыбайкалле — тэрыторыя, якая прылягае з захаду і ўсходу да возера Байкал, у Рэспубліцы Бурація і Іркуцкай вобласці Расіі. Уключае горныя хрыбты: Прыморскі, Байкальскі на захад ад возера Байкал; Хамар-Дабан, Улан-Бургасы, Баргузінскі і інш. на поўдзень і ўсход ад возера і шэраг міжгорных катлавін (Баргузінская, Верхнеангарская) у Забайкаллі. Вышыня асноўных хрыбтоў да 2500 метраў. На схілах тайга, месцамі цемнахвойная, у міжгорных катлавінах стэпавая расліннасць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Бураціі
Катэгорыя·Геаграфія Іркуцкай вобласці
Катэгорыя·Рэгіёны Сібіры