Пру́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пруды.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Налібоцкага, Руднянскага і Церабейнаўскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года перайменаваны ў Налібацкі сельсавет.