wd wp Пошук:

Праўчыцкая брама

Праўчыцкая брама

Праўчыцкая брама (чэшск.: Pravčická brána, ням.: Prebischtor) — натуральны скалісты мост (арка) у Эльбскіх Пясчанікавых гарах у Чэхіі.

Праўчыцкая брама з’яўляецца найвялікшым натуральным скальным мостам Еўропе. Яна сімвал Нацыянальнага парку Чэшскай Швейцарыі (České Švýcarsko).

Вышыня брамы — 16 м, шырыня — 26,5 м і глыбіня — 3 м. У 1826 годзе тут адчыніўся рэстаран. У 1881 годзе на яе месцы быў збудаваны атэль «Сакалінае гняздо» (Sokoli hnizdo) на 50 месцаў.

з-за моцнай эрозіі праход па скальным мосце забаронены ў 1982 годзе.

Цікавыя факты

Краявіды Праўчыцкай брамы выкарыстоўваліся пры стварэнні фільма Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і чароўная шафа.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Чэшская Швейцарыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Эльбскія Пясчанікавыя горы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Помнікі прыроды Чэхіі