Прапо́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі. Цэнтр — мястэчка Прапойск.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Прапойскага местачковага Савета.