wd wp Пошук:

Прамянёвая хвароба

Прамянёвая хвароба — захворванне, якое ўзнікае ў выніку ўзаемадзеяння розных відаў іанізуючага выпраменьвання, што характарызуецца сімптомакомплексам, залежным ад віду паражаючага выпраменьвання, яго дозы, лакалізацыі крыніцы радыеактыўных рэчываў, распаўсюджання дозы ў часе і целе чалавека.

У чалавека прамянёвая хвароба можа быць абумоўлена вонкавым апраменьваннем і ўнутраным — пры трапленні радыеактыўных рэчываў у арганізм з удыханым паветрам, праз страўнікава-кішачны тракт альбо праз скуру і слізістыя абалонкі, а таксама ў выніку ін’екцыі.

Агульныя клінічныя праяўленні прамянёвай хваробы залежаць галоўным чынам ад атрыманай сумарнай дозы радыяцыі. Дозы да 1 Гр (100 рад) выклікаюць адносна лёгкія змены, якія могуць разглядацца як перадхваробны стан. Дозы звыш 1 Гр выклікаюць шпікавую ці кішачную формы прамянёвай хваробы рознай ступені цяжкасці, якія залежаць галоўным чынам ад паражэння органаў крыватвору. Дозы аднаразовага апраменьвання звыш 10 Гр лічацца абсалютна смяротнымі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радыяцыйная экалогія
Катэгорыя·Радыялогія
Катэгорыя·Полісістэмныя захворванні
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта