Пралі́ў (тое ж, што і пратока[Крыніца?]) — водная прастора, размешчаная паміж двума ўчасткамі сушы і якое злучае сумежныя водныя басейны Сусветнага акіяна або іх часткі.
Пралівы характарызуюцца даўжынёй, найменшай і найбольшай шырынёй і глыбінёй. Таксама паказваецца кірунак і хуткасць плыні. Для суднаходных праліваў складзеныя лоцыі.
Самы доўгі праліў на Зямлі — Мазамбікскі праліў, даўжыня 1760 кіламетраў. Самы шырокі праліў на Зямлі — праліў Дрэйка, шырыня 820 кіламетраў.