wd wp Пошук:

Праект веку

«Праект веку» (ісп.: La obra del siglo) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Карласа Мачада Кінтэлы[en][1].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

Сюжэт

Калісьці «атамны» горад сімвалізаваў амбіцыйныя планы Савецкага Саюза па пабудове атамнай электрастанцыі на Кубе. Пасля распаду СССР «праект веку» цалкам замарожаны. Пра яго былыя надзеі напамінаюць толькі купалы недабудаваных рэактараў. З жыццём «прывіднага» горада злучаны неўладкаваныя лёсы трох герояў — бацькі, сына і ўнука. У адрозненне ад іх хатняга гадаванца — акварыўмнай рыбкі Бэнджаміна — мужчыны яшчэ не навучыліся «дыхаць пад вадой» і спраўляцца з адзінотай. У адсутнасць жанчын ім няпроста ўжывацца разам пад адным дахам у горадзе, якому некалі прадказвалі вялікую будучыню[2].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[3].

Зноскі

  1. La obra del siglo (2015) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
  2. 1 2 Праект веку(бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 18 лютага 2022.
  3. La obra del siglo — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Фільмы на рускай мове
Катэгорыя·Фільмы Аргенціны 2015 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Кубы
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы-драмы Аргенціны
Катэгорыя·Фільмы-драмы Германіі
Катэгорыя·Фільмы на іспанскай мове
Катэгорыя·Фільмы Кубы 2015 года
Катэгорыя·Фільмы Карласа Мачада Кінтэлы
Катэгорыя·Фільмы Германіі 2015 года
Катэгорыя·Фільмы 2015 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Швейцарыі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы Швейцарыі 2015 года