wd wp Пошук:

Прагрэсіўная разгортка

Прагрэсіўная разгортка ці Суцэльная разгортка (англ.: progressive scan) - гэта метад адлюстравання, захоўвання і перадачы рухомых малюнкаў, пры якім кожны радок ідзе парадкоўна(у адрозненні ад празрадкоўнай разгорткі, дзе спачатку ідуць няцотныя, а потым цотныя радкі).

Спачатку гэтая сістэма мела назву “паслядоўная разгортка”(на самой справе, з тэхнічнага агляду гэтая назва больш правільная). Першапачаткова сістэма была выкарыстана ў 1936 годзе ў Англіі.

Выкарыстоўванне ў захаванні ці перадачы

Прагрэсіўная разгортка выкарыстоўваецца для разгорткі ці захоўвання фільмаў, выдаваных на DVD, напрыклад фармату 480p24 альбо 576p25.

Выкарыстоўванне ў ТБ, відэатэхніцы і маніторах

Прагрэсіўная разгортка выкарыстоўваецца ў электронна-прамянёвых трубках (ЭПТ) маніторах камп’ютараў, LCD маніторах, і большасці HDTV дысплэяў. (Іншыя ЭПТ-дысплэі накшталт SDTVs, як правіла, адлюстроўваць відэа толькі празрадковай разгорткай).

Ілюстрацыя паказвае эфект «грэбню» на тэставай выяве. Злева паказаны два кадры з суцэльнай разгорткай. У цэнтры — з празрадковай. Справа дзве выявы з падваеннем радкоў. Зверху з пачатковым разрозненнем, унізе — з ужываннем згладжвання

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэхналогіі тэлебачання
Катэгорыя·Тэлебачанне