Праваслаўная царква раўнаапостальных Канстанціна і Алены — колішні праваслаўны храм у вёсцы Рагава (Мінскі раён, Беларусь).
Каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме — сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: «Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г.»; напрастольны сярэбраны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з сярэбранымі выявамі евангелістаў з надпісам: «Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича»; Евангелле ў 1/4 л. — таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаннем, — «дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.».[1]